Пілігрымка ў жыцці чалавека.
Пост обновлен 11 окт. 2020 г.
38-й выпуск подкаста будет интересен любителям путешествий и паломникам. Пересказ на русском языке с 37 мин.
Падкаст зручней за ўсё слухаць у плэерах Apple Podcasts | CastBox | Sitcher | TuneIn | Deezer. Плэеры CastBox, Podchaser і GoodPods дазваляюць пакідаць каментары да выпускаў падкаста.
Праслухоўванне ў анлайн плэерах Вконтакте | Google Podcast | Яндекс Музыка. Англамоўныя плэеры iHeartRadio | Podchaser | Podplayer | Spotify.
Спампаваць файл або падпісацца на RSS стужку.
Госць падкаста - Ядвіга Рай.
Паэтка, пінсіянерка, удзельніца шмалікіх вандровак і пілігрымак па Беларусі і за мяжой.
У выпуску прагучалі адказы на пытанні:
2:56 Калі адбылася першая пілігрымка?
4:51 З якім настроем варта падыходзіць да пілігрымкі?
6:14 Як знайсці час і грошы пілігрыму?
8:08 Якім чынам адбываюцца цуды ў такіх вандроўках?
9:46 Посная пілігрымка дапамагае больш іскрава адчуць гэты шлях?
12:41 Якім чынам адбываецца падрыхтоўка да такога поста?
14:56 Ці дапамагаюць кійкі на такіх доўгіх маршрутах?
17:07 Куды накіраваць натхненне, якое прыходзіць падчас хады? Куды
накіроўваць творчыя праяўленні?
21:34 Як хада дапамагала вам прыйсці ў сябе ў складаныя часы?
23:51 Што дадаткова варта рабіць чалавеку падчас хады?
28:07 Даводзілася прайсці самастойна частку шляху або поўнасцю?
30:06 Што аб'ядноўвае людзей падчас сумеснага падарожжа?
35:50 Дзе можна пазнаёміцца і пачытаць с творамі Ядвігі Рай?

Вершы Ядвігі Іванаўны Рай
Жыццё – гэта рух,
Любоў – гэта дзейнасць,
Хай кожны ўдых
Дае вам спадзейнасць
Трывала ступаць па Зямлі.
Хоць простай хадою,
Хоць нейкай другою,
Каб Сонцам свяціла душа.
Мы – каманда «Ціхаходы» –
Ходзім ціха, каб без шкоды,
Без вялікага трымцення
Мелі мы аздараўленне.
Будзе ўсё па Волі Бога,
Не судзіце толькі строга:
Можа, рытм хто запаволіць, Нам жа важна, каб без болю
Дзень прайшоў, а сэрца смела
Дгём і ноччу «тарахцела».
Мае сэрца яшчэ звычку –
Спагадаць без перапынку.
Аляксандр – мы вельмі рады
Чуць ад вас усе парады,
А паказ практыкаванняў
Паўтараем без ваганняў.
З Новым годам вас віншуем –
Хай удача вас прытуліць,
Мары вашы падтрымае,
І ў сям'і дапамагае.
Ваша сэрца так грунтоўна,
Хоць нязвыкла, але поўна
Нас з любоўю сустракае...
Вам жа – шчасценька жадаем.

Фота з архіва рэдакцыі газеты «Рэспубліка», 2017 г.
Варыянт дэвіза групы ад Ядвігі Іванаўны Рай
Мы – каманда «Ціхаходы»
Славім Бога і прыроду!
Верш, які нарадзіўся пасля ўдзелу ў спаборніцтвах.
Беларусь ідзе!
Чалавек ідзе!
Хоча спазнаць,
Як знайсці сябе!
Як знайсці сапраўднае
Святло ў самім сябе!
Варыянты дэвіза, якія прапанавала Галіна Міхайлаўна Несцяровіч
Мы команда Тихоходы!
По утрам не ради моды
В парк приходим разминаться,
В теле, в духе укрепляться!
Тихо ходи, на природу гляди!
Солнцу улыбайся, трудностям не сдавайся!